Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Вялікія словы на вялікай мове

Якуб Колас;  "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову." 

Янка Купала: "Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне".

Іван Мележ: "Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ."

Змитрок Бядуля: "Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова."

Францішак Багушэвіч: "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім памерлі. Не пакідайце - ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі!"

УладзімірКараткевіч: "Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой - не патрэбен мне рай на душы. Ў небясі. На зямлі".

Якуб Колас: "Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю".

Алесь Гарун: "Дык шануй, беларус, сваю мову, - гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця- народы!"

Максім Танк: "З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, - ты выткана, дзiўная родная мова".  

 
Нiл Гiлевiч:"Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні"
 

Выказванні і вершы

пра Радзіму і беларускую мову

 

Люблю цябе такой, якая ёсць,
Зямля мая, зямля бацькоў святая, —
Мая слязінка — са святла наскрозь,
Маё прычасце, мой святлісты лёс…
З табой і паміж бедаў я світаю.

                                         

   Н. Загорская «Мае ўсе думы звязаны з табою…»

 

Быць
Быць Беларусам —
Гэта значыць,
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!
Быць Беларусам —
Гэта значыць,
Вясёла з сумнай долі кпіць,
Да Бога сцежку верай значыць,
Нагбом з карца надзеі піць.
Быць Беларусам —
Гэта значыць,
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым.

                                             

   Р. Барадулін

 

Бацькаўшчына
Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.
Дымная, сцюдзёная раса,
Цёмныя ў траве ад ног сляды.
А такога рослага аўса
Я не бачыў доўгія гады.
Бач, хмызы спляліся, як павець,
Светлякі мігцяць, гараць святлей.
Перад тым як звонка ў лозах пець,
Прачышчае горла салавей.
Лашчыцца трава да босых ног.
З дальніх паплавоў плыве ракой
Ледзь прыкметны сумны халадок —
Подых юні ўходзячай маёй.
Паімчаць за ёю наўздагон? —
Хоць і схопіш — усё адно падман.
Дзе каханне тых мінулых дзён —
Весніх паркаў бэзавы туман?
Нават шкадаванне — дзе яно?
Зноў вясна, і жаль знікае зноў.
(Так губляюць пах перад вясной
Ссохлыя сцябліны палыноў.)
Ціха цмокае у сне рака.
О, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.
А вакол травіцы роснай рай
I бярозак белая сям'я.
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!

 

ЛЮБЛЮ…

 Люблю наш край, старонку гэту, 
 Дзе я радзілася, расла, 
 Дзе першы раз пазнала шчасце, 
 Слязу нядолі праліла.

 Люблю народ наш беларускі, 
 Іх хаты ў зелені садоў, 
 Залочаныя збожжам нівы, 
 Шум нашых гаяў і лясоў.

 Люблю раку, што свае воды 
 Імчыць ў няведамую даль, 
 І жоўтасць берагоў пясчаных, 
 І яснасць чыстых яе хваль.

 Люблю вясну, што ў кветкі, ў зелень 
 Прыстроіць цэлую зямлю, 
 На гнёздах буслаў клекатанне 
 І спеў жаўроначка люблю.

 Люблю гарачу спёку лета 
 І буру летнюю з дажджом, 
 Як гром грыміць, а ў чорных хмарах 
 Маланка зіхаціць агнём.

 І восень сумную люблю я, 
 І першы звон сярпоў і кос, 
 Як выйдуць жнеі збожжа жаці, 
 А касары - на сенакос.

 Люблю зіму з яе марозам, 
 Што вокны прыбярэ ў вузор, 
 І белы снег, што ўсё пакрыўшы, 
 Ірдзіцца бляскам ясных зор.

 Люблю ў пагодную я ночку 
 Да позна на дварэ сядзець, 
 Слядзіць за зорачак дрыжаннем, 
 На месяц залаты глядзець.

 Люблю, як сонейка заходзіць 
 І берэг хмаркі залаціць, 
 Вячорнага як голас звону 
 К нам з ветру хваляю ляціць.

 І песню родную люблю я, 
 Што дзеўкі ў полі запяюць, 
 А тоны голасна над нівай 
 Пераліваюцца - плывуць.

 Усё ў краю тым сэрцу міла, 
 Бо я люблю край родны мой, 
 Дзе с шчасцем першым я спазналась 
 І з гора першаю слязой.

                                                   К. Буйло

 Белая Русь - Матуля мая! 
 Белай, бялюткай хусцінкай павязана, 
 Ціха стаіш каля весніц адна, 
 Чыстым льняным паяском падпяразана!

 Сонейка ўдалеч за лес спаць пайшло, 
 Месячык срэбным ражком выплывае, 
 А Ты стаіш так ціхенька адна, 
 Дзетак сваіх на вячэру чакаеш!

 Каб пасадзіць разам есці усіх, 
 Чыстай вадзіцы падаць ім напіцца, 
 Усіх надзяліць мацярынскім цяплом, 
 Коўдрай адзінай дасі ім накрыцца!

 Ручачкай стомленай крэсціш усіх, 
 Ад ліхалецця сабой засланяеш! 
 Маці! Матулька! - Белая Русь! 
 Зязюлька мая, дарагая!

 Дай абдыму, прыхілю да сябе, 
 Ручкі Твае пацалую. 
 Вось і прыйшла я - дачушка твая, 
 І не смуткуй, што я дзесьці вандрую!

     Ніна Сегліна 

Разделы сайта