24 красавіка 2025 года на базе ДУА "Дзіцячы сад № 2 г. Касцюковічы" адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі на тэму "Комплексны падход да арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў канікулярны час". Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам Корабавай I.П. з мэтай вызначэння эфектыўных метадаў і формаў арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці з выхаванцамі ў канікулярны час.
У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі фізічнага выхавання ДУА "Дзіцячы сад №4 г. Касцюковічы". Корабава I.П. распавяла ўдзельнікам сустрэчы аб арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў канікулярны час, а Купрыянава I.А. прадставіла прававое забеспячэнне арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў канікулярны час. У ходзе практычнай часткі для ўдзельнікаў мерапрыемства быў арганізаваны фізкультурны вольны час на беларускай мове "Лесавушка і яе сябры".
