Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.20

Міжнародны дзень роднай мовы

     21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята традыцыйна адзначаецца і ў нашай установе. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам.

     Ва ўсіх групах праходзіць акцыя «Размаўляем па-беларуску». З выхаванцамі арганізаваны хвілінкі адкрыцця роднай мовы, хвілінкі-весялінкі, беларускія гульні, адгадванне загадак, складанне прыказак, прагляд невялічкіх мультфільмаў на беларускай мове.

     Акрамя гэтага, у нашай установе кожны чацвер аб’яўлены Днём беларускай мовы. Педагогі далучаюць дзяцей да беларускай мовы, выхоўваюць цікавасць да твораў беларускай мастацкай літаратуры і фальклору, знаемяць з творамі беларускіх пісьменнікаў.