Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.04.19

Квэст-гульня "На мове бацькоўскай зямлі..."

З мэтай павышэння прафесійнай педагагічнай кампетэнтнасці педагогаў па авалодванні беларускай мовай у ДУА "Яслі-сад №4 "Ручаёк" г. Касцюковічы" пад кіраўніцтвам намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Селіцкай Кацярыны Ігараўны прайшла Квэст-гульня "На мове бацькоўскай зямлі...". 

Удзельнікам гульні неабходна было прайсці ўсе этапы квэста, згодна з атрыманымі заданнямі. Пры праходжанні квэста, педагогі каманд "Буслік" і "Васількі" успомнілі: беларускія фразеалагізмы, прыказкі і прымаўкі, вершы беларускіх паэтаў, беларускія народныя казкі і інш.

Па заканчэнні квэста былі падведзены вынікі і праведзена рэфлексія. Каманда "Буслік" прыйшла да фінішу першая і атрымала скарб - падпіску на часопіс "Буся".