Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.04.2019

Этнаграфічны музей "Беларуская хатка"

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №4 “Ручаёк” г. Касцюковічы" надзяляецца вялікая ўвага папулярызацыі беларускай мовы, традыцыям беларускага народа. З мэтаю азнаямлення дзяцей і дарослых з нашай культурнай спадчынай ва ўстанове створаны этнаграфічны музей “Беларуская хатка”. У ім знаходзяцца экспанаты сялянскага быту 19 стагоддзя. Калектывам работнікаў дашкольнай установы і бацькамі выхавальнікаў сабраны багаты матэрыял дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

З выхаванцамі сярэдных і старэйшых групп у “Беларускай хатцы” праводзяца заняткі, наладжваюцца святы, выставы. Дзеці знаёмяцца з мінулым нашага народа, вучацца размаўляць па – беларуску. Педагагічныя работнікі упэўнены, што такія формы работы спрыяюць духоўнаму узбагачэнню выхаванцаў, прывіваюць ім любоў да роднай зямлі.

https://www.youtube.com/watch?v=hQhkhWPdk9I

Разделы сайта