Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.01.2018

Каляды — народнае зімовае свята.

На Каляды мы прыйшлі,

Мех вялізны прыняслі,

Каб вы нас пачаставалі,

Шмат чаго падаравалі.

Не ідуць нас сустракаць

Трэба гучна заспяваць!

16 студзеня 2018 года ў дяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №4 “Ручаёк ” г.Касцюковічы” прайшло свята “Шчодры вечар”. Арганізавалі і правялі гэта свята музычныя кіраўнікі Курзова Тамара Міклаеўна і Стрыгіна Яўгенія Мікалаеўна сумесна з выхавацелямі дашкольнай адукацыіі, а таксама выхаванцамі і іх бацькамі.

Галоўнымі персанажамі калядоўшчыкаў  сталі: Гаспадыня, Мядзведь, Каза, Ведзьма, Цыган, Цыганка і многія іншыя.  Героі свята прапанавалі выхаванцам гульні, конкурсы, загадкі. У час свята дзеці з інтарэсам і зацікаўленасцю  вадзілі карагоды, пелі калядныя песні з народнымі інструментамі ў руках, прымалі актыўны ўдзел у  народных гульнях.

Потым персанажы-калядоўшчыкі абышлі групы дзяцей і кабінеты супрацоўнікаў, выконваючы вішавальныя песні-калядкі, прыказкі,заклічкі.

Добры эмацыянальны настрой падарылі “ражаныя” супрацоўнікам установы дашкольнай адукацыіі, а таксама выхаванцам і іх бацькам.

Разделы сайта