Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.06.25

Вынікі фестывалю сатворчасці дзяцей і дарослых "Родныя людзі"

Падведзены вынікі IV фестывалю сатворчасці дзяцей і дарослых «Родныя людзі», арганізаванага Цэнтрам сучасных методык дашкольнай адукацыі факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ імя М.Танка. Удзел у фестывалі прынялі ўстановы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, якія прадставілі больш за 1320 творчых работ. У фестывалі прынялі ўдзел і выхаванцы ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы". Па выніках фестывалю ў намінацыі "Я люблю танцаваць", пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Курзовай Тамары Мікалаеўны, сертыфікатам узнагароджаны ансамбль "Вясёлы абцасік" і ансамбль "Музычная мазаіка"; у намінацыі "Усё на старт!", пад кіраўніцтвам кіраўнікоў фізічнага выхавання Корабавай Іны Пятроўны і Цабінай Веры Анатольеўны, сертыфікатам ўзнагароджаны выхаванцы гуртка "Непаседы"; у намінацыі "Залатыя ручкі", пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Купрыянавай Іны Аляксандраўны сертыфікатам ўзнагароджана выхаванка Мяшкова Лізавета.

Віншуем!!!

Раздзелы сайта