21 мая 2025 года адбылося ўрачыстае адкрыццё VIII рэгіянальнага фестывалю паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг" на плошчы ля раённага цэнтра культуры. Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі і педагагічныя работнікі ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы", якія прадставілі інсталяцыю на верш Аркадзя Куляшова "На Мінскай шашы", а таксама фотазону, прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі.
