12 чэрвеня 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №4 г.Касцюковічы" адбыўся агульны бацькоўскі сход пад кіраўніцтвам загадчыка Селіцкай К. I. Кацярына Ігараўна праінфармавала законных прадстаўнікоў выхаванцаў аб арганізацыі работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту ў летні перыяд 2025 года. Пяўцова М.А., старшы інспектар ДАІ распавяла бацькам аб мерах па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Дудзін М.А., начальнік часткі Касцюковіцкага РАНС расказаў аб захаванні правіл пажарнай бяспекі ў летні перыяд, прафілактыцы гібелі і траўматызму дзяцей на пажарах, папярэджанні дзіцячага свавольства з агнём. Звярнуў асаблівую ўвагу ўдзельнікаў сходу на недапушчэнне пакідання дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту адных без нагляду дарослых дома, на вуліцы, на вадаёмах, у лесе, у машыне.
