Па рашэнні навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі "МГАІРА" ў маі 2025 года выдадзены зборнік "выхаванне грамадзяніна: эфектыўныя практыкі ўзаемадзеяння сям'і і ўстановы адукацыі". У зборніку разгледжаны тэарэтыка-метадычныя асновы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання ў сучасных сацыякультурных умовах праз прызму інавацыйнай дзейнасці, апісаны вопыт узаемадзеяння з сем'ямі навучэнцаў ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта "Укараненне сеткавай мадэлі фарміравання грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі навучэнцаў: рэгіянальная мадэль", прадстаўлены напрамкі і эфектыўныя формы работы, прапанаваны сцэнары сумесных мерапрыемстваў. У зборнік увайшлі і матэрыялы з вопыту работы педагогаў-наватараў ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы".
Выданне адрасавана адміністрацыі ўстаноў адукацыі і педагагічным работнікам з мэтай распаўсюджвання эфектыўнага вопыту і ўкаранення ў існуючую сістэму грамадзянскага і патрыятычнага выхавання новых напрамкаў і форм работы з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.
