З мэтай добраўпарадкавання тэрыторыі, у дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №4 г. Касцюковічы" прайшла экалагічная акцыя "Упрыгожым дзіцячы сад кветкамі". Удзельнікамі акцыі сталі педагагічныя работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі, выхаванцы і іх законныя прадстаўнікі. Кіраўніцтва дзіцячага садка выказвае вялікую падзяку ўсім бацькам, якія прынялі ўдзел у акцыі і зрабілі тэрыторыю нашай установы яшчэ больш прыгожай і ўтульнай.









