Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.04.25

Удзел у праекце "Жывая памяць удзячных пакаленняў"

Прадстаўнікі працоўнага калектыву ДУА"Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы "далучыліся да збору манет для ўстаноўкі помніка ў гонар Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам "Жывая памяць удзячных пакаленняў". Першы помнік "Жывая памяць удзячных пакаленняў" быў усталяваны 2 ліпеня 2022 года ў горадзе Мінску, другі - на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці 28 ліпеня 2024 года каля маладзёжнага патрыятычнага цэнтра. Трэці заключны помнік плануецца да ўсталёўкі ў Маскве на Паклоннай гары ў 2025 годзе. Адной з галоўных асаблівасцяў помніка з'яўляецца яго ўсенародная канцэпцыя, якая заключаецца не толькі ў захаванні памяці і гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, але і ў магчымасці для кожнага чалавека перадаць у сплаў помніка манету ад сябе або сваёй сям'і ў знак падзякі пакаленню пераможцаў, што асабліва сімвалічна ў 80-ю гадавіну святкавання Вялікай Перамогі.

Раздзелы сайта