2 красавіка 2025 года на базе ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы» адбыўся чарговы занятак школы кіравання кіраўнікоў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі па тэме «Роля кіраўніка ўстановы адукацыі ў забеспячэнні ўмоў для павышэння якасці спецыяльнай дашкольнай адукацыі і фарміравання інклюзіўнай культуры ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу» у форме семінара-практыкума.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Сяліцкая К.I., загадчык і Маскалёва Н.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы", дзе Кацярына Ігараўна падзялілася з удзельнікамі семінара вопытам работы па стварэнні адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі для дзяцей з АПФР. У ходзе практычнай часткі семінара-практыкума быў арганізаваны прагляд карэкцыйнага заняткіа ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы пад кіраўніцтвам настаўніка-дэфектолага Саўчанкі Л.У.



