Падведзены вынікі VI Рэспубліканскага конкурсу мастацтваў "Музычны феерверк", які прайшоў 29-30 сакавіка ў г. Мінску ў завочным фармаце. Па выніках конкурсу ў намінацыі "Харэаграфія. Эстрадны танец" ансамбль "Вясёлы абцасік" пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Курзовай Тамары Мікалаеўны узнагароджаны Дыпломам II ступені; ансамбль "Музычныя кропелькі" пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Стрыгінай Яўгеніі Мікалаеўны узнагароджаны Дыпломам III ступені. Выхаванец сярэдняй групы Талаеў Мікіта ў намінацыі "Мастацкае чытанне. Паэзія" пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Малюгінай Ліліі Анатольеўны узнагароджаны Дыпломам III ступені.
ВIНШУЕМ!!!





