26 сакавіка 2025 года на базе УА "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі" адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Удасканаленне адукацыйных сістэм у інтарэсах грамадства, асобы, дзяржавы». Удзел у мерапрыемстве прыняла Селіцкая К. I., загадчык ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы", дзе прадставіла вопыт кіраўніцкай дзейнасці ў рамках работы секцыі №1 "Эфектыўныя падыходы да кіравання сучаснай установай адукацыі". Па выніках канферэнцыі Кацярына Ігараўна адзначана сертыфікатам, а прадстаўлены артыкул на тэму "Стварэнне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі як неабходная ўмова падрыхтоўкі выхаванцаў з ОПФР да сацыяльнага ўзаемадзеяння з навакольным светам, працоўнай дзейнасці, паспяховай адаптацыі і інтэграцыі" ўключаны ў электронны зборнік матэрыялаў канферэнцыі.
