Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.02.21

Тэматычны тыдзень "Каб мова родная гучала"

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята традыцыйна адзначаецца і ў нашай установе. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам.

З 15 па 19 лютага ў ДУА "Яслі-сад №4 "Ручаёк" г.Касцюковічы" праходзіць тэматычны тыдзень "Каб мова родная гучала". З выхаванцамі арганізаваны хвілінкі адкрыцця роднай мовы, хвілінкі-весялінкі, беларускія гульні, адгадванне загадак, складанне прыказак. Педагагічныя работнікі далучаюць дзяцей да беларускай мовы, выхоўваюць цікавасць да твораў беларускай мастацкай літаратуры і фальклору, знаёмяць з творамі беларускіх пісьменнікаў.

Раздзелы сайта