Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.05.26

Агульны бацькоўскі сход

26 мая 2026 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" адбыўся агульны бацькоўскі сход пад кіраўніцтвам загадчыка Селіцкай К. I. Кацярына Ігараўна праінфармавала законных прадстаўнікоў выхаванцаў аб арганізацыі работы з дзецьмі ранняга і дашкольнага ўзросту ў летні перыяд 2026 года. Алфімава А. М., старшы інспектар прафілактыкі ААПП Касцюковіцкага РАУС распавяла бацькам пра прафілактыку кіберзлачыннасці. Дабрыднеў П.А., старшы інспектар Касцюковіцкага РАНС нагадаў аб захаванні правіл пажарнай бяспекі ў летні перыяд, прафілактыцы гібелі і траўматызму дзяцей на пажарах, папярэджанні дзіцячага свавольства з агнём. Звярнуў асаблівую ўвагу ўдзельнікаў сходу на недапушчэнне пакідання дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту адных без нагляду дарослых дома, на вуліцы, на вадаёмах, у лесе, у машыне.

Раздзелы сайта