12 красавіка 2026 года на базе ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Касцюковічы» адбылося чарговае пасяджэнне школы кіравання загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, дырэктараў і намеснікаў дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія курыруюць пытанні дашкольнай адукацыі ў форме семінара-практыкума на тэму "Актуальныя напрамкі арганізацыі выхаваўчай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі". Мерапрыемства было арганізавана з мэтай павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці ўдзельнікаў па пытаннях арганізацыі выхаваўчай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі. У працы школы кіравання прынялі ўдзел загадчык Селіцкая К.I. і намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Маскалёва Н.У. ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы", дзе Наталля Уладзіміраўна выступіла па тэме "Асаблівасці арганізацыі развіццёвай прадметна-прасторавага асяроддзя па грамадзянскай і патрыятычнаму выхаванню".


