26 сакавіка 2026 года на базе ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" адбыўся майстар-клас для кіраўнікоў і педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі на тэму "Тэхналогіі эфектыўнага ўзаемадзеяння з бацькамі выхаванцаў". Селіцкая К.I., загадчык і выхаванцы ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" віталі ўдзельнікаў майстар-класа. Аб выкананні канцэпцыі развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі да 2035 года расказала Дзянісава В.I., метадыст ДУ «Касцюковіцкі раённы вучэбна–метадычны кабінет». Тэхналогію эфектыўнага ўзаемадзеяння з бацькамі выхаванцаў: тэарэтычны падыход прадставіла Маскалёва Н. У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці. Аб выкарыстанні эфектыўных форм узаемадзеяння з бацькамі выхаванцаў распавяла Кірэенка М.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Матэрыялы з вопыту работы педагагічных работнікаў па ўзаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў прэзентавала выхавальнік дашкольнай адукацыі другой кваліфікацыйнай катэгорыі Татарнікава Т. У. Кавалёва М. Н., выхавальнік дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі правяла з удзельнікамі майстар-клас "Алгарытм падрыхтоўкі і правядзення бацькоўскага сходу ў групе ўстановы дашкольнай адукацыі". У завяршэнні мерапрыемства адбылося абмеркаванне праблемных пытанняў і падвядзенне вынікаў.










