11 сакавіка 2026 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 110 г. Магілёва» прайшоў практыкум для настаўнікаў-дэфектолагаў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, па тэме «Фарміраванне талерантнага стаўлення суб'ектаў адукацыйнага працэсу ў працы з дзецьмі з АПФР ва ўстанове дашкольнай адукацыі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел Ермачэнка Т. М. і Саўчанка Л. У., настаўнікі-дэфектолагі дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы".
