3 сакавіка 2026 года на базе ДУА "Дзіцячы сад № 117 г. Магілёва" адбыўся майстар-клас для кіраўнікоў і педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі на тэму "Тэхналогіі эфектыўнага ўзаемадзеяння з бацькамі выхаванцаў" з удзелам Жудро М. М., рэктара УА "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі". Удзел у майстар-класе прынялі Маскалёва Н. У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці і Кавалёва М. А., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы".
