26 лютага 2026 года на базе ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Касцюковічы" адбыўся семінар для кіраўнікоў і педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі на тэму "Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі". Удзел у семінары прынялі Селіцкая К.І., загадчык, Маскалёва Н.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, Іванова М.Ф. і Мінчанка Н. У., выхавальнікі дашкольнай адукацыі ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы".


