З мэтай фарміравання ў выхаванцаў уяўленняў аб беларускім войску, пачуцці патрыятызму і любові да Радзімы, выхавання павагі да абаронцаў Айчыны ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Педагагічныя работнікі правялі з выхаванцамі цыкл тэматычных мерапрыемстваў: чытанне мастацкай літаратуры, гутаркі, сузіранне ілюстрацый па тэме, адгадваньня загадак аб ваеннай тэхніцы, ваенных прафесіях. Дзеці падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі для любімых тат, дзядуляў, старэйшых братоў, а таксама відэавіншаванне. У кожнай узроставай групе была аформлена выстава дзіцячай творчасці" калі мой тата быў салдатам", фотарэпартаж"Мой тата - абаронца". У старэйшых і сярэдніх групах прайшло музычнае свята"Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".






