20 лютага 2026 года на базе ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Касцюковічы" адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі спецыяльных і інтэграваных груп устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі на тэму «Асаблівасці развіцця пазнавальнай дзейнасці ў дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» пад кіраўніцтвам Татарнікава Т. У. у форме семінара-практыкума. Пра асаблівасці развіцця псіхічных пазнавальных працэсаў у дзяцей дашкольнага ўзросту з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця распавяла Лукашэнка А.В., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Касцюковічы". Аб эфектыўных метадах і прыёмах актывізацыі пазнавальнай дзейнасці ў дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця распавяла Мацюхіна Т.В., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА "Сялецкаўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна". Эфектыўныя формы адукацыйнага працэсу, накіраваныя на пазнавальнае развіццё дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, прадставіла Макавеева В.Л., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА "Беладуброўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна". У практычнай частцы семінара быў арганізаваны прагляд спецыяльна арганізаванай дзейнасці па адукацыйнай вобласці "Дзіця і прырода" ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, пад кіраўніцтвам Калтуновай Т.У., выхавальніка дашкольнай адукацыі ДУА "Дзіцячы сад № 2 г. Касцюковічы". У завяршэнні мерапрыемства з удзельнікамі была праведзена рэфлексія і дадзены рэкамендацыі.
