27 студзеня 2026 года на базе УА "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі" адбыўся навучальны семінар для намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці, якія працуюць на пасадзе менш за тры гады, педагогаў-псіхолагаў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме "Прафілактыка сямейнага недабрабыту ва ўмовах работы ўстановы дашкольнай адукацыі". Удзел у навучальным семінары прыняла Маскалёва Н. У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы".