26 студзеня 2026 на базе ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі на тэму "Фарміраванне і развіццё асобасных якасцяў ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту з дапамогай рухомых гульняў" у форме семінара-практыкума пад кіраўніцтвам Корабавай І. П. У ходзе мерапрыемства Корабава І. П., кіраўнік фізічнага выхавання ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы", прадставіла ўдзельнікам семінара-практыкума мадэль фарміравання і развіцця асобасных якасцяў ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту з дапамогай выкарыстання гульнявой тэхналогіі. Аб методыцы правядзення рухомых гульняў з выкарыстаннем адукацыйнай прасторы распавяла Зонтова Г. В., кіраўнік фізічнага выхавання ДУА "Дзіцячы сад № 2 г. Касцюковічы". Класіфікацыю рухомых гульняў для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту па адукацыйнай вобласці "Фізічная культура" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыi прадставіла Уласенка А.М., кіраўнік фізічнага выхавання ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Касцюковічы". У ходзе практычнай часткі быў арганізаваны прагляд занятку па адукацыйнай вобласці "Фізічная культура" пад кіраўніцтвам кіраўніка фізічнага выхавання Цабінай В. А.



