Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.01.26

Музычная забаўка "Калядкі"

19 студзеня 2026 года ў ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" прайшла музычная забаўка "Калядкі". Выхаванцы старэйшых груп у займальнай форме пазнаёміліся з традыцыяй святкавання "Калядак", разам з героямі свята: Мядзведзем, Казой і Зорканосцам паўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях, выканалі элементы народных танцаў, народныя калядныя песні на беларускай мове. Забаўка зрабіла на дзяцей незабыўныя ўражанні. Яно атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным. У прыбраных касцюмах, з песнямі і заклiчкамi, з пажаданнямі багацця і шчасця калядоўшчыкі абышлі ўвесь дзіцячы сад. Гаспадары былі шчодрыя: частавалі гасцей прысмакамі. Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, выхаванцы далучаюцца да культурных традыцый беларускага народа, што з'яўляецца неад'емнай часткай грамадзянскага і патрыятычнага выхавання.

Раздзелы сайта