17 студзеня 2026 года выхаванцы ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" прынялі ўдзел у адборачным туры XVII раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Прыбяседскія зорачкі", які адбыўся ў раённым Цэнтры культуры. Ансамбль "Вясёлы абцасік" у намінацыі "Харэаграфія" прадставіў журы танцавальныя кампазіцыі "Полька беларуская" і "Вясёлыя павараты".



