28 снежня 2025 года РГА "Белая Русь" на чале са старшынёй Герасімавай Л.Э. арганізавала паездку для 20 дзяцей-удзельнікаў конкурсу "Ліст Дзеду Марозу" ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў рамках акцыі "Нашы дзеці". У ліку ўдзельнікаў - Іваноў Арсеній, выхаванец ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы", які стаў пераможцам раённага конкурсу і ўзнагароджаны Дыпломам III ступені, а таксама запаветным падарункам.
Віншуем!

