10 снежня 2025 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" адбылося адкрыццё першага (раённага) этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту "Я - даследчык". Выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту прадставілі тры даследчыя работы ў намінацыях "Незвычайнае ў звычайным" і "Навука вакол нас". Талаеў Мікіта, пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Малюгинай Л. А., прэзентаваў даследчую працу на тэму "Якія таямніцы ў вулкана?". Касаротава Паліна, пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі Кірэенка М. А., прэзентавала даследчую працу на тэму "Чаму лук лічаць лекавых раслінай?". Мінчанка Ксенія, пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі другой кваліфікацыйнай катэгорыі Кошалевай В.А., прэзентавала даследчую працу на тэму "Чароўная соль".




