6 снежня 2025 года ў ФАЦ «Фізкультура і Здароўе» прайшло першынство па валейболе сярод жаночых каманд працоўных калектываў раёна, КСУП, аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў. Удзел у мерапрыемстве прыняла Крывашэева Алеся Сяргееўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы", якая выступіла за каманду аддзела па адукацыі Касцюковіцкага райвыканкама. Па выніках першынства, каманда аддзела па адукацыі ўзнагароджана дыпломам II ступені.
Віншуем!!!

