Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.11.25

Педагагічны савет

27 лістапада 2025 года ў адпаведнасці з гадавым планам работы ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" пад кіраўніцтвам загадчыка Сяліцкай К. I. адбыўся педагагічны савет. Аб эфектыўнасці работы па фарміраванні асноў культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання ў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту з дапамогай спецыяльна арганізаванай дзейнасці (вынікі тэматычнага кантролю) распавяла Маскалёва Н.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці. Рухомыя гульні з экалагічным зместам для дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту прадставіла Цабіна В.F., кіраўнік фізічнага выхавання першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Аб эфектыўных формах узаемадзеяння педагагічных работнікаў і законных прадстаўнікоў выхаванцаў па фарміраванні асноў культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання ў дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту распавяла Шаванда Л.В., выхавальнік дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Аб экалагічным выхаванні дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ў рамках работы пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі распавяла Ермачэнка Т.М., настаўнік-дэфектолаг першай кваліфікацыйнай катэгорыі. У рамках правядзення педагагічнага савета была арганізавана выстава-прэзентацыя метадычных і дыдактычных наглядных дапаможнікаў па экалагічным выхаванні дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. Па кожным пытанні парадку дня былі прыняты адпаведныя рашэнні і дадзены рэкамендацыі.

Раздзелы сайта