27 лістапада 2025 года на базе ДУА "Дзіцячы сад № 2 г. Касцюковічы" прайшоў майстар-клас для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі на тэму "Метады і прыёмы педагагічнага суправаджэння сюжэтна-ролевай гульні". Удзел у семінары прынялі Маскалёва Н. У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці і Малюгіна Л. А., выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы". У ходзе мерапрыемства Лілія Анатольеўна Малюгіна распавяла ўдзельнікам майстар-класа аб метадах і прыёмах педагагічнага суправаджэння сюжэтна-ролевай гульні ва ўстанове дашкольнай адукацыі.


