19 лістапада 2025 года на базе ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г. Касцюковічы» адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі на тэму «Тэарэтычнае і навукова-метадычнае суправаджэнне пытанняў фарміравання функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў». Мерапрыемства было арганізавана ў форме педагагічнай віктарыны "Свая гульня" з мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у пытаннях фарміравання асноў функцыянальнай пісьменнасці і універсальных кампетэнцый дзяцей дашкольнага ўзросту. У пасяджэнні прынялі ўдзел педагогі ДУА "Дзіцячы сад №4 г. Касцюковічы" Малюгіна Л. А., выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, Фядотава Г. Б. i Шаванда Л.В., выхавальнікi дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі.

