13 лістапада 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" з мэтай навучання педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі прадстаўленні педагагічнага вопыту ў фармаце навуковага артыкула, адбыўся семінар-практыкум пад кіраўніцтвам Маскалёвай Наталлі Уладзіміраўны, намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці. У тэарэтычнай частцы семінара Наталля Уладзіміраўна азнаёміла педагагічных работнікаў з вызначэннем артыкула, этапамі работы над артыкулам, структурай навуковага артыкула. У практычнай частцы семінара педагагічныя работнікі "збіралі" навуковыя артыкулы з частак, вызначалі загалоўкі для навуковых артыкулаў. Таксама, для педагагічных работнікаў былі распрацаваны памяткі па напісанні артыкула і буклет "Структура артыкула".


