11 лістапада 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя Міжнароднаму дню энергазберажэння. Педагагічныя работнікі правялі з выхаванцамі тэматычныя заняткі, размовы, дыдактычныя гульні. Для законных прадстаўнікоў выхаванцаў былі аформлены тэматычныя тэчкі-перасоўкі, панарамы, выставы сумеснай дзіцяча-бацькоўскай творчасці.




