Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.11.25

Раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі

12 лістапада 2025 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі на тэму "Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі музычнай дзейнасці" у форме семінара-практыкума. Курзова Т. М., музычны кіраўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" распавяла ўдзельнікам семінара-практыкума аб рэалізацыі адукацыйнага патэнцыялу традыцыйнай культуры Беларусі ў працэсе фарміравання грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы выхаванцаў. Аб узаемадзеянні музычнага кіраўніка з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў па пытаннях грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту распавяла Стрыгіна Я. М., музычны кіраўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы". Падчас практычнай часткі семінара-практыкума быў арганізаваны прагляд музычнай забавы "Дажынкі" ў старэйшай групе.

Раздзелы сайта