30 кастрычніка 2025 года на базе ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі без кваліфікацыйнай катэгорыі і другой кваліфікацыйнай катэгорыі, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі рознаўзроставых груп устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі на тэму "Арганізацыя і методыка правядзення прагулак з выхаванцамі ва ўстанове дашкольнай адукацыі". Мерапрыемства было арганізавана з мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па пытанні арганізацыі і методыцы правядзення прагулак з выхаванцамі ва ўстанове дашкольнай адукацыі. У ходзе практычнай часткі семінара быў арганізаваны прагляд прагулкі з выхаванцамі другой малодшай групы пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі другой кваліфікацыйнай катэгорыі Вожык Алены Пятроўны.



