З 14 па 21 кастрычніка 2025 года, аб'ядноўваючы Дзень маці (14 кастрычніка) і Дзень бацькі (21 кастрычніка), у дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" прайшоў тыдзень бацькоўскай любові. Ва ўсіх узроставых групах былі аформлены фотавыставы "Мая мілая мама"," Самы лепшы тата", "Цяпло бацькоўскай душы", а таксама выстава сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў з прыроднага матэрыялу "Восеньскія фантазіі". У рамках тэматычнага тыдня педагагічныя работнікі правялі з выхаванцамі цыкл мерапрыемстваў, падчас якіх дзеці расказвалі пра сваіх бацькоў, пра іх захапленні, прафесіі, працу, рысы характару; развучвалі песні і вершы, малявалі партрэты любімых мам і тат, а таксама рыхтавалі ім віншавальныя паштоўкі і відэазвароты. Пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Стрыгінай Я. М. і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Кірэенка М. А. і Малюгінай Л. А. ва ўстанове прайшлі музычныя забавы, падчас якіх дзеці павіншавалі сваіх мам кранальнымі вершамі і музычнымі кампазіцыямі. Пад кіраўніцтвам кіраўнікоў фізічнага выхавання Корабавай І.П. і Цабінай В.А. прайшло фізкультурнае свята, прысвечанае Дню бацькі.













