16 кастрычніка 2025 года ў ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы" прайшоў семінар для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі Касцюковіцкага раёна на тэму «Патрабаванні да канспектаў заняткаў для розных узроставых груп ва ўстановах дашкольнай адукацыі» з удзелам Дзянісавай В. I., метадыста Касцюковіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета. Семінар быў арганізаваны з мэтай пашырэння ведаў педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі аб сучасных патрабаваннях да канспектаў заняткаў для розных узроставых груп ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
У ходзе мерапрыемства Свірыдава Р.А., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА "Санаторны дзіцячы сад № 3 г. Касцюковічы" распавяла ўдзельнікам семінара аб навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Патрабаванні да канспектаў заняткаў для розных узроставых груп ва ўстановах дашкольнай адукацыі вызначыла Маскалёва Н.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Касцюковічы». Аб выкарыстанні сучасных сродкаў навучання пры правядзенні заняткаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі распавяла Іванова В. М., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г. Касцюковічы». Пасля заканчэння мерапрыемства з удзельнікамі была праведзена рэфлексія і дадзены метадычныя рэкамендацыі.






