23 верасня 2025 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад аг. Вейна" адбыўся семінар для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, настаўнікаў-дэфектолагаў устаноў дашкольнай адукацыі, якія працуюць з дзецьмі з АПФР, па тэме "Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі для дзяцей з АПФР".
Удзел у семінары прынялі Ермачэнка Т. М. і Саўчанка Л. У., настаўнікі-дэфектолагі дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г. Касцюковічы".
