17 верасня 2025 года ў Дзень народнага адзінства ў ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Касцюковічы» прайшоў тэматычны дзень, які пачаўся з праслухоўвання (выканання) Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Педагагічныя работнікі правялі з выхаванцамі тэматычныя заняткі, гутаркі, а таксама прынялі ўдзел у чэленджы "З Днём народнага адзінства". Для бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў была аформлена выстава дзіцяча-бацькоўскай творчасці "Беларусь адзіная" і падрыхтаваны тэматычныя панарамы.



