28 жніўня 2025 года ў раённым Цэнтры культуры адбылася жнівеньская педагагічная канферэнцыя "Мір, адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм - ключавы рэсурс развіцця адукацыі Касцюкоўшчыны". У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел і педагагічныя работнікі ДУА "Дзіцячы сад №4 г. Касцюковічы". У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі раёна і вызначаны задачы па далейшым удасканаленні адукацыйнага працэсу, а таксама адбылося ўзнагароджанне лепшых педагогаў раёна. За добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю, за значны ўклад у развіццё адукацыі і дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Касцюковіцкага райвыканкама ўзнагароджана Селіцкая К. I., загадчык, і Кавалёва М. М., выхавальнік дашкольнай адукацыі. Падзячны ліст раённага Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ўручана выхавальніку дашкольнай адукацыі Ермалаевай Н.Г.
Віншуем!!!




